Юля Чычэрына: «Тут гіне твой народ. Нібыта ад цябе адкусваюць кавалак».


Расейскія рокеры прыехалі на фестываль у Луганск.

«Я шукаю шчасця. Каб быць шчаслівым, трэба рабіць добрыя добрыя справы. Дрэнныя справы робяць нас няшчаснымі. …Тут гіне твой народ. Нібыта ад цябе адкусваюць кавалак», – патлумачыла прычыны свайго прыезду ў Луганск расейская спявачка.

Сярод удзельнікаў фестывалю былі г. зв. «байкеры Пуціна».

На фестываль прыехаў і былы саліст гурту «Агата Кристи» Вадзім Самойлаў.

У 2011 годзе музычны крытык Арцемій Троіцкі назваў Самойлава «дрэсіраваным пудзелем пры Суркове». Так крытык назваў музыканта за тое, што ён паклаў на музыку вершы намесніка кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Расеі.

Вадзім Самойлаў, Іван Дзямян з «7Б» разам з абвешчанай украінскай службай бязпекі ў вышук Юліяй Чычэрынай прыехалі ў акупаваны Луганск на фестываль «Сонца ўзыдзе».

Пасля Луганску расейскія артысты паедуць спяваць у ДНР.

ЮВ, паводле kp.ru

Стужка навінаў