Юлія Бажок: «Пачаліся пагрозы, што нас знойдуць у рацэ з распоратымі жыватамі»


Юлія Бажок, якая ўцякла з Данецку праз перашкоды ў працы, распавяла, як сярод вайны выжываюць мірныя жыхары.

«У Данецку стала немагчыма працаваць. Пачаліся пагрозы, і практычна ўсе журналісты украінскіх тэлекампаніяў былі змушаныя з’ехаць. Пачаліся пагрозы, што вас знойдуць у рацэ з распоратымі жыватамі. Да гэтага былі шматлікія спробы перашкодаў у працы. Людзям на мітынгах распавядалі, што ўкраінскім СМІ нельга давяраць. І страшна было з’яўляцца на такіх акцыях, бо людзі спрабавалі зладзіць самасуд. Ходзяць чуткі, што некаторыя журналісты ўвайшлі ў так званы растрэльны спіс. Ніхто яго не бачыў, але ёсць верагоднасць вярнуўшыся ў Данецк патрапіць у камеру катаванняў», – распавядае журналістка.

«Адчуванне, што ў Данецкай і Луганскай вобласці ваююць самі жыхары. Але гэта не так. Сярод тых жыхароў, хто ваюе, шмат наймітаў, спецыяльна навучаных людзей. Там ёсць чачэнцы, кадыраўцы, якія проста абстрэльваюць людзей на прыпынках».

Глядзіце больш у інтэрв’ю.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў