YouTube заблакаваў канал Lifenews


Акаўнт заблакавалі «з-за шматлікіх скаргаў на парушэнне аўтарскага права».

Відэасервіс YouTube заблакаваў акаўнт расейскага тэлеканалу Lifenews. На галоўнай старонцы акаўнта апублікавана паведамленне: «Акаўнт карыстальніка lifenewsru быў выдалены з прычыны падачы трэці бакамі шматлікіх скаргаў у сувязі з тым, што размешчаная карыстальнікам інфармацыя парушала аўтарскае права».

Паводле галоўнага рэдактару Lifenews Анатоля Сулейманава, тэлеканал заблакаваны з-за махлярства.

«Мова ідзе пра відэа, якое мы набылі. Чалавек, які яго прадаў, рабіў гэта на ўмовах эксклюзіўнасці. Зараз на відэа прэтэндуе трэці бок. Мы даслалі ў Youtube скаргу ў адказ з тлумачэннем», – заявіў Сулейманаў.

ЗК, belsat.eu, паводле hromadske.tv

Стужка навінаў