Ёсць папярэднія вынікі расшыфроўкі чорнай скрыні Ту-154


Аналіз запісаў аднаго з бартавых самапісцаў пацвярджае версію пра памылку пілотаў.

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на свае крыніцы, аднак пацверджанай інфармацыі з Мінабароны няма.

«Завершаны папярэдні аналіз паказанняў самапісца. Ён дазваляе зрабіць выснову пра тое, што версія катастрофы, звязаная з памылкай пілатавання паветранага судна, зʼяўляецца прыярытэтнай», – распавёў суразмоўца агенцтва.

Раней «Інтэрфакс» паведамляў, што самалёт разбіўся з-за «звальвання» пры недастатковай для ўзлёту падʼёмнай сілы крыла.

«Паводле папярэдніх дадзеных, на борце «рассагласавана» спрацавалі закрылкі, у выніку іх нявыхаду падʼёмная сіла была страчана, хуткасць не была дастатковай для набору вышыні, і самалёт зваліўся», – цытавала выданне крыніцу.

Тым часам Life са спасылкай на крыніцу, блізкую да следства, паведаміла, што авіяцыйныя эксперты расшыфравалі плёнку з перамовамі экіпажа. Размова перарываецца на тым, што адзін з пілотаў крычыць: «Закрылкі, с ***!», А затым гучаць словы: «Камандзір, падаем!».

Самалёт «Ту-154» Міністэрства абароны Расеі, які знік з авіярадараў 25 снежня ў раёне Сочы, упаў на 7 хвіліне палёту ў акваторыі Чорнага мора ў 5 кіламетрах ад берага. На борце знаходзіліся 92 асобы, усе яны загінулі.

У якасці асноўных версіяў прычын катастрофы ФСБ называла траплянне ў рухавік старонніх прадметаў, няякаснае паліва, памылку пілота і тэхнічную няспраўнасць самалёта.

ДР belsat.eu паводле tvrain, interfax.ru

Стужка навінаў