Ён жыве ў «матрыцы». Лукашэнка загадаў да 1 траўня знайсці працу для ЎСІХ беспрацоўных


Падчас нарады па актуальных пытаннях развіцця краіны Аляксандр Лукашэнка заявіў, што да канца года падатак на «дармаедства» плаціць не трэба, а ўсіх беспрацоўных, якія трапілі пад дзеянне дэкрэту трэба тэрмінова ўладкаваць на працу.

«Па працаўладкаванні беспрацоўных – я ўжо казаў пра тых, хто вядзе асацыяльны лад жыцця, яны ў нас ёсць (хай не крыўдзяцца) – пʼяніцы, алкаголікі, тыя сапраўды дармаеды, як іх называлі раней. Да іх – адны метады прымусу да працы. Тых, хто па няшчасці апынуўся без працы, мы павінны кожнага прыняць, і не толькі ў службе занятасці, а ў органах улады і аказаць дапамогу», – сказаў Лукашэнка.

Беспрацоўе ў Беларусі б’е рэкорды. Знайсці працу ў правінцыйным гарадку вельмі цяжка, а часамі проста немагчыма.

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў