Ён перажыў 19 дзяржаўных пераваротаў. Памёр кароль Тайланду


Пхуміпон Адульядэт памёр ва ўзросце 88 гадоў, гаворыцца ў паведамленні, якое апублікавала бюро каралеўскага двара.

Ён кіраваў Тайландам з 1946 года і меў самы вялікі стаж манархічнага кіравання ў свеце. За час яго праўлення, паведамляе ТАСС, у Тайландзе змянілася больш за 20 прэмʼер-міністраў, было прынята 18 канстытуцыяў і адбылося 19 дзяржаўных пераваротаў.

Пхуміпон Адульядэт карыстаўся вялікім аўтарытэтам у Тайландзе.

Каралеўскі пасад пасля Пхуміпону Адульядэту зойме ягоны сын – 64-гадовы Маха Вачыралонгкорн.

Фота: zenjournalist.com

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў