«Ён пагрузіўся». Пуцін ізноў знайшоў старажытныя амфары


Уладзімір Пуцін скарыстаўся з батыскафу, каб паглядзець на затануўшыя караблі ХІ стагоддзя ля берагоў Крыму ды знайшоў раскіданыя амфары.

Праз рацыю з-пад вады ён паведаміў, што бачнасць добрая і што на дне – шмат аб’ектаў, якія будуць цікавымі для даследчыкаў. «Шмат аб’ектаў, амфары раскіданыя», – зазначыў прэзідэнт Расеі.

Гэта было другое пагружэнне Уладзіміра Пуціна ў Чорнае мора. У 2011 годзе ён апрануў гідракасцюм і нырнуў ля берагоў на поўдні Расеі. Адтуль ён выцягнуў дзве старажытныя амфары. Але апублікаванае тады відэа апынулася фэйкам і паслужыла прычынаю для шматлікіх кпінаў з боку інтэрнаўтаў.

[vc_single_image image=”368108″ img_size=”large”]

Гэтым разам Пуцін не даставаў са дна амфары, а толькі паведаміў пра іх на карабель, дзе на ўсплыццё кіраўніка краіны чакалі высокія расейскія чыноўнікі, у тым ліку прэм’ер Дзмітрый Мядзведзеў і міністр абароны Сяргей Шайгу.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў