Ён пачаў маляваць у 54 гады. Сёння 210 гадоў з дня нараджэння Напалеона Орды


11 лютага 1807 году ў Варацэвічах (цяпер Іванаўскі раён) нарадзіўся выбітны беларускі мастак, пісьменнік і кампазітар Напалеон Орда.

За ўдзел у паўстанні 1830–1831 ён адсядзеў 15 месяцаў у турме. Падчас паўстання камандаваў партызанскім атрадам. Атрымаў ордэн Залатога Крыжа і чын капітана паўстанцкай арміі.

Пасля разгрому паўстання Орда эміграваў у Францыю. Вярнуўся ў Варацэвічы ў 1856 годзе. Памёр у 1883 годзе. Пахаваны ў Янаве (Іванаўскі раён).

Стужка навінаў