«Ён ні на што не скардзіўся, проста глядзеў тэлевізар». Памёр вядомы расейскі клоўн Алег Папоў


Пра гэта паведаміла расейскае агенцтва ТАСС.

«У яго спынілася сэрца, ён ні на што не скардзіўся, проста глядзеў тэлевізар. Выклікалі хуткую, хуткая прыехала і канстатавала смерць», – сказаў дырэктара растоўскага цырку Дзмітрый Рэзнічэнка.

Напярэдадні смерці Папоў паспеў правесці толькі два прадстаўленні свайго шоу «Няхай заўсёды будзе сонца!» з 15, запланаваных у Растове-на-Доне. Яму было 86 гадоў.

Алег Папоў дэбютаваў на сцэне ў 1951 годзе. Ён здымаўся ў дзіцячых тэлеперадачах і кіно. Стварыў артыстычны вобраз «сонечнага клоўна».

Алег Папоў – адзін з самых вядомых савецкіх цыркавых артыстаў. Праславіўся дзякуючы працы у цырку на Каляровым бульвары ў Маскве з клоўнам Алоўкам (Міхаілам Румянцавым). У 70-ыя Папоў працаваў у Вялікім маскоўскім дзяржаўным цырку, а пасля распаду СССР пераехаў у Нямеччыну, дзе працаваў пад псеўданімам «Шчаслівы Ганс».

Артыста пахаваюць у Нямеччыне.

ЮВ, belsat.eu, паводле tass.ru

Стужка навінаў