«Ён нам не цар». Уся Расея выйшла на пратэст супраць карупцыі і беззаконня


5 траўня па ўсёй Расеі прайшлі акцыі пратэсту, прымеркаваныя да інаўгурацыі Уладзіміра Пуціна, якая адбудзецца ў нядзелю. У некаторых гарадах акцыі былі дазволеныя ўладамі, у іншых – не. У Маскве, дзе дазволу на акцыю не было, паліцыя з асаблівай жорсткасцю разганяла ўдзельнікаў пратэсту. Быў затрыманы таксама ініцыятар акцыяй, палітык Аляксей Навальны. Агулам, па стане на 16:00 ува ўсіх гарадах, дзе прайшлі шэсці, затрыманыя, як мінімум, 587 чалавек. «Белсат» сачыў за акцыямі ў эфіры адмысловага выдання праграмы «Вот так».

22.10.

Агулам па ўсёй Расеі сілавікі затрымалі больш за 1600 пратэстоўцаў. Сярод іх былі і няпоўнагадовыя.

Затрыманне 14-гадовага падлетка ў Маскве. Фота – Іван Красноў / RTVI

19.00.

Па стане на 19.00. у 21 горадзе Расеі паліцыя затрымала 1348 чалавек, паведамляе ОВД-Инфо. У тым ліку ў Маскве – 574, у Санкт-Пецярбургу – 180, Чэлябінску – 164, Якуцку – 75, Тальяці – 63, Краснадары – 48, Астрахані – 45.

18.00.

На акцыях пратэсту «Ён нам не цар», якія былі арганізаваныя прыхільнікамі Аляксея Навальнага па ўсёй Расеі, паліцыя затрымала мінімум 1029 чалавек.

Больш за ўсё затрыманых у Маскве – 475 чалавек (у тым ліку ініцыятар акцыяў Аляксей Навальны). 164 чалавекі затрымалі ў Чэлябінску, 75 у Якуцку, 63 у Тальяці, 53 у Пецярбург, 49 у Краснадары, 35 у Краснаярску і 26 у Новакузнецку.

Таксама ёсць затрыманыя ў Калузе, Новакузнецку, Самары, Барнауле, Пензе, Благавешчанску, Кургане, Цверы, Варонежы, Кемерава, Екацярынбурзе і Томску.

людей вроде было не слишком много, но в отличие от предыдущих акций Навального на Тверской, они хлынули на проезжую…

Opublikowany przez Ilyę Azar Sobota, 5 maja 2018

Паведамляецца, што паліцыя дзейнічае вельмі жорстка. У Маскве затрымліваюць у тым ліку непаўналетніх.

Затрыманне ў Маскве. Фота – Леў Арпішкін

Акрамя таго, у некаторых гарадах разам з паліцыяй пратэстоўцаў збіваюць актывісты праўладных арганізацыяў у казацкай форме.

16:30 Палітык і муніцыпальны дзеяч Ілья Яшын піша, што ў Аляксея Навальнага параненая рука.

15:45 Карэспандэнт Кацярына Ліннікава перадае з Масквы, што на акцыі пратэсту каля дзесяці тысячаў чалавек. АМОН брутальна разганяе яе ўдзельнікаў, людзей збіваюць дручкамі.

Паліцыянты затрымліваюць удзельніка акцыі пратэсту, прымеркаванай да інаўгурацыі Уладзіміра Пуціна. 5 траўня 2018 года. Фота – Tatyana Makeyeva/Reuters/Forum

Пра феномен ужывання гвалту ў сённяшняй Расеі, а таксама магчымасці з’яўлення на Чырвонай плошчы намётавага мястэчка ў студыі «Белсату» разважае грамадская актывістка Таццяна Кавалёва.

15:35 У акцыі «Он нам не цар» у Санкт-Пецярбурзе бяруць удзел каля дзвюх тысячаў чалавек. Пратэстоўцы знеслі агароджу, якой улады перакрылі вуліцу на шляху шэсця.

15:30 На гэты момант, паводле маніторынгу палітычнага пераследу, па ўсёй Расеі затрыманыя 354 чалавекі, з чаго ў Маскве – 52 асобы.

14:20 У Маскве паліцыя пачала затрымліваць удзельнікаў акцыі – «даволі жорстка», як пішуць відавочцы.

14:00 У Маскве ўдзельнікі акцыі збіраюцца – традыцыйна – на Пушкінскай плошчы.

Аляксей Навальны з прыхільнікамі на Пушкінскай плошчы ў Маскве падчас недазволенай уладамі акцыі пратэсту. 5 траўня 2018 года. Фота – Sergei Fadeichev/TASS

Карэспандэнт Кацярына Ліннікава распавядае, што паліцыі на плошчы мноства, але «не крытычна шмат» у параўнанні з папярэднімі акцыямі пратэсту.

13:00 Акцыя ў Томску распачалася а 13-й паводле мясцовага часу (а 9-й паводле менскага). Улады прапаноўвалі актывістам штабу Аляксея Навальнага правесці яе на ўскрайку гораду, але пратэстоўцаў такі варыянт не задаволіў – удзельнікі сабраліся ў цэнтры гораду. Паліцыя папярэджвала, што акцыя незаконная, але не замінала шэсцю. Пасля акцыі паліцыянты затрымалі кіраўнічку томскага штабу Аляксея Навальнага Ксенію Фадзееву і даставілі яе ў Савецкае РУУС.

12:30 У эфіры «Белсату» распачалося адмысловае выданне праграмы «Вот так», прысвечанае пратэсту супраць карупцыі і беззаконня.

Аляксей Навальны паспрабаваў растлумачыць чаму грамадзяне Расеі павінны выйсці на гэтую акцыю. 7 траўня ў Маскве пройдзе інагурацыя Уладзіміра Пуціна, які перамог на прэзідэнцкіх выбарах, набраўшы 76,69 % галасоў (56 430 712 грамадзянаў РФ).

ЮВ, ДД belsat.eu

Стужка навінаў