Ёй 86 і яна ганяе на Масквічы па Клецкім раёне


Міліцыянты яе амаль не затрымліваюць. А калі і спыняць то хутка адпускаюць. Справа ў тым, што свае правы яна атрымала ў 55 гадоў. Здаецца нічога нязвыклага. Што праўда было гэта больш за 30 гадоў таму.

Алена Глямбоўская гаворыць, што заўсёды хацела мець уласнае аўта. Гадамі збірала грошы, гадуючы жывёліну. Урэшце мара здзейснілася і спадарыня Алена набыла сабе Масквіч. Маючы 30 гадоў стажу кіроўцы, бабуля цудоўна разбіраецца ва ўсіх тонкасцях дагляду за машынаю. На запраўцы яна купляе патрэбны алей ці ахалоджвальную вадкасць, раіцца з прадаўцом, аднак і сама ведае, што ёй трэбы: «ты мне не самае таннае дай, а каб добрае, каб машына яшчэ прахадзіла столькі ж, колькі і я».

Больш глядзіце – у сюжэце праграмы «Рэпартэр».

Іншыя тэмы:

– Вайсковую частку ліквідавалі. А пра людзей забылі.

– «Street workout» – свежае паветра, парк і турнікі.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў