«Яўка – дэманстрацыя лаяльнасці». 4 % выбарцаў ужо прагаласавалі


ЦВК ідзе на рэкорд: гэта на 1 % больш, чым падчас мінулых аналагічных выбараў.

Пасля двух дзён датэрміновага галасавання Цэнтрвыбаркам хваліцца вынікамі першага дня: на выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў больш як 4 % выбарнікаў ужо прагаласавалі.

Аднак антырэкорды фіксуюць незалежныя назіральнікі. Афіцыйныя лічбы адрозніваюцца ад тых, якія яны зафіксавалі. На некаторых участках – ажно ў 14 разоў. Гэтак, паводле незалежных назіральнікаў, у Менску на ўчастку № 27 прагаласавалі ўсяго 9 асобаў, а ў пратаколе камісія напісала, што 123.

Кампанія «Права выбару» па выніках першага дня падала восем скаргаў у выбарчыя камісіі.

«Уладам трэ як мага боль высокая яўка, бо яўка – дэманстрацыя лаяльнасці, і ўся дзяржаўная машына запраграмаваная на тое, каб даваць вынікі», – кажа палітолаг Алесь Лагвінец.

Пры гэтым актыўнасць на датэрміновым галасаванні цалкам супадае з прагнозамі старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай: яна мяркуе, што загадзя прагаласуюць каля 30 %.

ДД

Глядзі таксама
Каментары