Яўдаха: Спадзяюся, што і далей справа будзе развівацца ў такім жа ключы


Уладзімір Румянцаў і Алесь Яўдаха

Фігуранты «справы патрыётаў» падзяліліся з «Белсатам» сваймі ўражаннямі пасля вызвалення.

Алесь Яўдаха распавядае, якія думкі ў яго былі перад выхадам з СІЗА:

«Там не прынята казаць, што цябе вызваляюць. Кажуць: «Збірайся з рэчамі». Могуць у іншую камеру перавесці ці нешта яшчэ. Але ўчора ў мяне з’явілася адчуванне, што могуць выпусціць пад падпіску аб нявыездзе».

Цяпер Алесь Яўдаха перабывае ў «станоўчых эмоцыях» і выказваецца пра далейшыя перспектывы «справы Белага легіёну»:

«Спадзяюся, што і далей справа будзе развівацца ў такім жа ключы: знялі адно абвінавачванне, перадалі ў іншую кантору, а там, спадзяюся, адваліцца і другое абвінавачванне».

Румянцаў: хацеў бы паглядзець у вочы таму, хто гэта прыдумаў

Уладзімір Румянцаў кажа, што логікі ў крымінальнай справы зусім няма.

«Я хацеў бы паглядзець у вочы той асобе, якая прапанавала гэтую справу аб незаконным узброеным фармаванні», – кажа хлопец.

Ён мяркуе, што ўсе абвінавачванні высмактаныя з пальца:

«Базы для абіванавачання ў іх няма, таму што нічога крымінальнага ў тым, што хлопцы падтрымлівалі здаровы лад жыцця, няма.

Распавядаючы пра ўмовы, Уладзімір кажа, што яны былі «нармалёвыя», ціску не было.

«Пасля таго, як скасавалі справу аб масавых беспарадках, я ўжо чакаў вызвалення, таму яно не стала навіной», – адзначае Уладзімір Румянцаў.

Таксама сёння на волю выйшлі Цімур Пашкевіч ды Віктар Данілаў.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, фота «Наша Ніва»

Стужка навінаў