Ястрамбель: у навучэнца адабралі цішотку з «Пагоняй». Іншыя кадэты выказваюць салідарнасць


Пакуль невядома, ці насамрэч у кадэцкай вучэльні ў Ястрамбелі працягваюць вучобу ўсе чатыры хлопцы са здымку з «Пагоняй». Адно гаворыць адміністрацыя, іншае – вучні.

Аўтар здымку ястрамбельскіх кадэтаў з «Пагоняй», якога забралі на выходныя бацькі, не выйшаў на вучобу ў панядзелак, распавялі радыё «Свабодзе» навучэнцы кадэцкай вучэльні ў Ястрамбелі. Вечарам у панядзелак яго яшчэ не было ў інтэрнаце, таму, верагодна, ён не з’явіўся на занятках і ў аўторак.

Намеснік дырэктара тым часам паведамляў, што на вучобу выйшлі ўсе чатыры хлопцы са здымку, у тым ліку той, якога бацькі забіралі дамоў.

«Ён з’ехаў яшчэ ў пятніцу, яго забралі па заяве бацькі, няма яго і да гэтага часу, – распавёў у ноч на аўторак адзін з навучэнцаў. – Падобна, што застаўся па стане здароўя, на даведцы. Таксама вядома тое, што праз яго ягонага бацьку знялі з камандзірскай пасады і што бацька прыязджаў і сказаў, што забярэ сына з вучэльні».

«У пятніцу, 16-га, яго забралі, а вось ці вярнуўся ён, ці не, я ня ведаю. Казалі, што яго забралі дамоў на выходныя. Але яго не адлічылі, – распавёў яшчэ адзін кадэт. – Ужо не пагражаюць, але сёння ў аднаго навучэнца забралі майку з «Пагоняй».

Пра тое, што адлічэнне не пагражае нікому з чатырох хлопцаў, казалі і ў Міністэрстве адукацыі, і ў дырэкцыі вучэльні. Тым часам вучні апавядалі, што ім «прапаноўвалі» перавесціся ў іншую навучальную ўстанову. Як перадаў адзін з вучняў словы дырэктара вучэльні, канчатковае рашэнне будзе прынятае пасля вакацыяў, а яны скончацца 2 лістапада.

Як расказаў адзін з вучняў баранавіцкаму выданню «Intex-press», кадэтам забараняюць размаўляць з медыямі, хоць тыя намагаюцца падтрымаць чатырох хлапцоў, у тым ліку праз кантакты з журналістамі.

«Шмат якія выхавальнікі глядзяць на іх як на ворагаў народа. Быццам бы хлопцы зрабілі нешта звышнатуральнае», – казаў кадэт.

Тым часам у сацсетках трывае акцыя #пагоняпобач у падтрымку кадэтаў з Ястрамбелі.У ноч на 20 кастрычніка фота з цішоткай з «Пагоняй» выклаў яшчэ адзін юны кадэт, які перадаў «прывітанне Баранавічам з Берасця».[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”20302″ img_size=”large”][vc_column_text]У сацсетках з’явілася таксама яшчэ адно фота кадэта ў вышымайцы і са значкам «Пагоні» на форме Менскай сувораўскай вучэльні.

Кадэт у форме Менскай сувораўскай вучэльні
Кадэт у форме Менскай сувораўскай вучэльні

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў