Яшчэ адзін вайсковец збег з КНДР у Паўднёвую Карэю


Жаўнер з КНДР нелегальна перайшоў мяжу, апынуўшыся ў Паўднёвай Карэі. Пра ягоныя ўцёкі паведаміла паўднёвакарэйскае міністэрства абароны 21 снежня.

Як піша Deutsche Welle, вайсковец скарыстаўся густым туманам над памежнай заставай.

Цяперашні выпадак стаў чацвёртым паспяховым уцёкам з Паўночнай Карэі ў 2017 годзе.

Звесткі аб тым, ці быў адкрыты агонь па перабежчыку, адрозніваюцца. Згодна з аднымі дадзенымі, агонь нікім не адкрываўся, згодна з іншымі – у бок групы паўночнакарэйскіх памежнікаў, якія шукалі ўцекача, паўднёвакарэйскія вайскоўцы зрабілі каля 20 стрэлаў. Акрамя таго паведамляецца, што на баку КНДР не было заўважана ніякага «незвычайнага перамяшчэння ваенных атрадаў».

Чатырохкіламетровая памежная зона, пакрытая міннымі палямі і агароджаная калючым дротам, лічыцца вельмі небяспечнай для праходу.

KA, belsat.eu

Стужка навінаў