Яшчэ адзін медаль для Беларусі: чацвёрка байдарачніц заваявала бронзу


Беларускі экіпаж жаночай байдаркі-чацвёркі заваяваў бронзу алімпійскай рэгаты.

У фінальным заездзе на дыстанцыі 500 м Маргарыта Махнева, Надзея Ляпешка, Вольга Худзенка і Марына Літвінчук паказалі трэці вынік – 1 хвіліну 36.908 секунды. Чэмпіёнкамі сталі байдарачніцы з Венгрыі – 1 хвіліна 31,482 секунды, срэбра ў каманды Нямеччына – 1 хвіліна 32.383 секунды.

Дагэтуль беларускія весляры не заваявалі ў Рыа-дэ-Жанэйра ніводнага медаля.

Цяпер у зборнай Беларусі на Алімпіядзе-2016 восем медалёў: адзін залаты, чатыры срэбраныя і тры бронзавыя ўзнагароды.

МЯ, паводле belta.by

Стужка навінаў