Яшчэ адзін інвалід паскардзіўся на міліцыю. Маёр і два сяржанты заламалі яму рукі, збілі, парвалі кашулю


У верасні супрацоўнікі міліцыі двойчы трапілі ў скандал з інвалідамі. 17 верасня, як паведамлялі СМІ, яны збілі інваліда-вазочніка, якога выцягнулі з пераходу метро каля станцыі «Плошча Якуба Коласа» і пабілі ў двары дому. 18 верасня ад міліцыянтаў падчас затрымання пацярпеў інвалід па зроку, якога цягнулі за ногі па лесвіцы і падлозе.

У рэдакцыю naviny.by звярнуўся яшчэ адзін інвалід, які пацярпеў ад дзеянняў міліцыі ў метро. 58-гадовы мужчына кажа, што 4 жніўня ехаў да лекара. У лютым у яго была аперацыя на анкалогію, яму прааперавалі страўнік, цяпер мужчына мае другую групу інваліднасці.

У метро на станцыі «Плошча Леніна» мужчына паказаў пасведчанне кантралёру і прайшоў на перон. За ім прайшоў міліцыянт і запатрабаваў паказаць пасведчанне, каб праверыць яго на сапраўднасць. Па словах інваліда, міліцыянт паводзіў сябе груба, звяртаўся на «ты» да старэйшага чалавека.

З лякарні мужчына патэлефанаваў на нумар 102 і паскардзіўся на дзеянні маёра Сергіюка – так прадставіўся міліцыянт. Дзяжурная служба паабяцала, што ўвечары да яго прыйдуць дадому, каб узяць сведчанні.

Калі ж інвалід вяртаўся дадому праз станцыю «Плошча Леніна», маёр Сергіюк сустрэў яго каля турнікетаў і запытаўся, ці не тэлефанаваў ён на нумар 102. Потым, як кажа інвалід, маёр з дапамогай двух сяржантаў заламалі яму рукі, збілі ў апераваны бок, парвалі кашулю і раменьчык ад гадзінніка. Усё гэта адбывалася пад відэакамерамі метро.

Пасля гэтага інваліда зацягнулі ў пакой міліцыі. Ён патэлефанаваў па мабільніку на нумар 102 – там абяцалі выслаць нарад. Паўтары гадзіны мужчына сядзеў у душным пакоі. Потым з мужчынам звязалася яго начальства, якое ён папрасіў дапамагчы: баяўся, што на яго складуць непраўдзівы пратакол. Калі два яго начальнікі прыехалі, то міліцыянты сказалі ім, што інвалід сам не хоча сыходзіць, а яго ніхто не трымае.

Міліцыянт, які прыйшоў да яго ўвечары дадому, па словах менчука, адмовіўся браць заяву на маёра Сергіюка і яго падначаленых.

Потым праверкай справы заняўся Следчы камітэт. І на пачатку верасня мужчына атрымаў паведамленне, што Следчы камітэт не знайшоў злачынства ў дзеяннях супрацоўнікаў міліцыі. Абскарджваць пастанову мянчук не стаў, бо яшчэ праходзіць рэабілітацыю пасля аперацыі.[vc_row][vc_column][vc_images_carousel images=”17994″ img_size=”large” mode=”vertical”][vc_column_text]Журналісты naviny.by паспрабавалі ўзяць каментар у маёра Сергіюка, але ён адмовіўся адказваць на пытанні журналістаў.

belsat.eu, паводле naviny.by, euroradio.fm[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў