Яшчэ адзін год за кратамі для Мікалая Дзядка


Яшчэ адзін год у няволі правядзе палітвязень Мікалай Дзядок. Гэткая пастанова – вынік двухдзённага судовага паседжання ў Магілёўскай турме. Фігуранта гэтак званай «справы анархістаў» прызналі вінаватым у зацятым парушэнні турэмнага рэжыму.

Усяго ж Дзядку выставілі абвінавачанне ў 16-ці эпізодах парушэння дысцыпліны, галоўнае з якіх – насіў спартовы касцюм замест робы.

Адметна, што літаральна праз тыдзень Мікалай меўся выйсці на свабоду пасля чатырох з паловаю гадоў няволі.

Мікалая Дзядка затрымалі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў увосень 2010-га года. Маладзёна абвінавацілі нібыта ў нападзе на будынак расейскай амбасады ў Менску, але справа далей гэтак і не пайшла. У выніку Дзядка асудзілі за хуліганства ў траўні 2011-га. Падставаю для гэтага стаў удзел хлопца ў акцыі пратэсту ля Генеральнага штабу ў Менску супраць беларуска-расейскіх вайсковых вучэнняў.

Стужка навінаў