Яшчэ адну актывістку «Моладзі БНФ» аштрафавалі за збор подпісаў у падтрымку беларускай мовы


Аляксандра Патапава. Фота - Фэйсбук

Суд Савецкага раёну Менску аштрафаваў актывістку «Моладзі БНФ» Аляксандру Патапавау на 10 базавых велічынь (245 рублёў) за збор подпісаў у падтрымку беларускай мовы 21 лютага 2018 года. Суд палічыў, што дзяўчына парушыла закон аб масавых мерапрыемствах – арт 23.34 КоАП.

Сваю віну Аляксандра Патапава не прызнала і будзе абскарджваць дадзены прысуд, паведамляе суполка «Моладзі БНФ» у Фэйсбуку.

Нагадаем, напрыканцы лютага Зміцер Дашкевіч ініцыяваў збор подпісаў за беларусізацыю адукацыі і стварэнне беларускамоўнага ўніверсітэту. Падчас акцыі было сабрана 2000 подпісаў. Дашкевіч перадаў іх у Міністэрства адукацыі. Шэраг удзельнікаў акцыі пасля былі прыцягнутыя да адміністратыўнай адказнасці паводле арт. 23.34 КоАП (парушэнне закону аб масавых мерапрыемствах).

26 сакавіка кіраўніка «Моладзі БНФ» Ганну Смілевіч аштрафавалі на 15 базавых велічынь (367,5 рублёў).

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары