Яшчэ адна народная рэспубліка на Данбасе – «казацкая»


Расейскія казакі на Луганшчыне стварылі сваю псеўдарэспубліку.

У гарадах Ровенькі, Свярдлоўскі і Антрацыт абвясцілі пра стварэнне сваёй „казацкай рэспублікі”.

Пра гэта паведаміў кіраўнік групы вайскова-палітычных даследаванняў „Інфармацыйны супраціў” Дмітро Тымчук.

„Мясцовым жыхарам Свярдлоўска, Ровенькаў ды Антрацыту прадстаўнікамі расейскіх „казацкіх” фармаванняў паведамлена пра стварэнне „Казацкай народнай рэспублікі”. На ўездах да Свярдлоўска ўсталяваныя казацкія блокпасты”, – напісаў у „Facebook’у” Тымчук.

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў