Ярмошына вышэй за закон?


Генеральная пракуратура, які павінна сачыць за выкананнем у краіне законаў, заяўляе, што не можа аніяк паўплываць на дзейнасць Цэнтральнай выбарчай камісіі.

Каардынатар Руху «За Свабоду» у Берасці Дзяніс Турчаняк звярнуўся ў генеральную пракуратуру Беларусі з патрабаваннем прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці старшыню ЦВК Лідзію Ярмошыну. Раней актывіст звярнуўся ў Цэнтрвыбаркам са скаргаю, але не атрымаў адказу. Турчаняк мяркуе, што гэта парушае патрабаванні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзянаў і юрыдычных асобаў».

Актывіст напісаў заяву ў генеральную пракуратуру, але атрымаў адказ, што пракуратура не ўпаўнаважаная ажыццяўляць нагляд за дзейнасцю Цэнтральнай выбарчай камісіі.

«У краіне існуе каста тых, каго не караюць за злачынствы. Ня прадстаўленне адказу на маю скаргу зʼяўляецца правапарушэннем. У краіне дэкларуецца, што перад законам усе роўныя, але нягледзячы на гэта, Генеральная пракуратура адмаўляецца ладзіць праверку па маёй заяве і тым больш прыцягваць Ярмошыну да адказнасці. Замест гэтага Генпракуратура адправіла маю заяву Ярмошынай. Верагодна каб яна сама сябе пакарала» – дадаў Дзяніс Турчаняк у інтэрвʼю «Белсату».

Алесь Ляўчук, belsat.eu

Стужка навінаў