Ярмошына: Выбары адбудуцца пры любой яўцы

Wideo

Пра гэта кіраўніца ЦВК Лідзія Ярмошына заявіла ў інтэрв’ю тэлеканалу «Беларусь 1».

«Мы любім цяпер казаць пра любоў да сваёй Радзімы, але любоў да Радзімы – гэта не толькі любоў да матчынай мовы, да вышыванкі, да васілька, не толькі гонар за нашых спартоўцаў. Гэта, па сутнасці справы, намаганні, накіраваныя на тое, каб наша агульнае грамадскае жыццё станавілася больш цывілізаваным», – сказала Ярмошына.

«На жаль, апошнія дні прыходзяць заявы, дзе выбарцы ставяць умову: або вырашаецца нешта для яго асабіста, ці ён не прыйдзе на выбары. Адразу магу сказаць: цяпер яўка выбарцаў зʼяўляецца свабоднай, выбары адбудуцца пры любой яўцы… Не жадаеце ісці на выбары – не ідзіце».

Паводле Ярмошынай, выбарцы прызвычаіліся галасаваць датэрмінова, нават тыя, хто нікуды не зʼяжджае.

Датэрміновае галасаванне на мясцовых выбарах распачалося 13 лютага.

Паводле звестак ЦВК, галасы аддалі 4,4% выбарцаў.

Вынікі першага дня галасавання па рэгіёнах:

Берасцейская вобласць – 3,4% выбарнікаў,

Віцебская – 4,73%,

Гарадзенская – 3,86%,

Гомельская – 4,18%,

Магілёўская – 4,68%,

Менская – 4,09%,

Менск – 5,76%.

Незалежныя назіральнікі засцерагаюць – менавіта падчас датэрміновага галасавання варта чакаць росквіту фальсіфікацыяў – як галасоў, гэтак і яўкі. Апошнюю ж сёлета чакаюць рэкордна нізкай.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары