Ярмошына: Са сценаў парламента мусяць выходзіць кіраўнікі высокага ўзроўню


Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына ацаніла перспектыву людзей, якія будуць абраныя ў парламент.

«Са сценаў парламенту мусяць выйсці будучыя кіраўнікі высокага ўзроўню», – заявіла яна.

На думку Ярмошынай, парламент – гэта свайго роду школа, якая павінна спалучацца з прафесійным досведам, атрыманым на асноўным месцы працы.

«Чалавек павінен дасягнуць досыць вялікіх вышыняў у сваёй прафесіі, атрымаць дзяржаўны досвед – і далей гэта гатовы рэктар ВНУ, міністр, намеснік міністра, губернатар вобласці і гэтак далей», – працягнула Лідзія Ярмошына.

На яе думку, парламентар павінен адзначацца прыстойнасцю, уменнем ацэньваць мэтазгоднасць і наступствы прыняцця законапраектаў.

Сёлетнія Парламенцкія выбары пройдуць у Беларусі 11 верасня.

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў