Ярмошына прызямлілася ў Вене, «New Horizons» праляцеў міма Плутону, а над Менскам узняліся 54 аэрастаты


Новыя знаходкі на гарадзенскім замку

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

Элементы барочнага дэкору, страчаныя за савецкім часам, археолагі знайшлі ў …фундаментах гаспадарчых будынкаў на Замкавай гары. Даследаванні зараз вядуцца перад уваходам у Стары замак каля аркі часоў Сцяпана Батуры, а таксама ўздоўж сцяны з боку Нёману. Перад пачаткам маштабных раскопак давялося знесці некалькі гаспадарчых будынкаў, пастаўленых на Замкавай гары ў пасляваенныя гады, што і прывяло да серыі нечаканых знаходак.

Дзевяць гадоў і больш за пяць мільярдаў кіламетраў: зонд NASA даляцеў да Плутону

[vc_single_image image=”5″ img_size=”large”]

Амерыканскі касмічны апарат «Новыя гарызонты» праляцеў міма нябеснага цела на рэкорднай адлегласці 12 500 кіламетраў.

4 жанчыны, 10 мужчын, адзін «дармаед» і незарэгістраваны кот

[vc_single_image image=”9″ img_size=”large”]

Знайшлося 14 ахвочых стаць прэзідэнтам.

Лідзія Ярмошына прыляцела ў Вену

[vc_single_image image=”13″ img_size=”large”]

Кіраўніца ЦВК, якая знаходзіцца пад санкцыямі Еўразвязу, возьме ўдзел у канферэнцыі АБСЕ ў сталіцы Аўстрыі.

Палёт на рэкорд Гінэса

[vc_single_image image=”17″ img_size=”large”]

Экіпажы 54-х паветраных шароў з Беларусі, Латвіі, Літвы, Малдовы, Новай Зеландыі, Польшчы, Расеі і Украіны падняліся ў неба з аэрапорту Менск-1 і праляцелі 22 км. Арганізатары фестывалю спадзяюцца, што палёт паветраных шароў запішуць у Кнігу рэкордаў Гінэса як самы масавы палёт аэрастатаў над сталіцай дзяржавы.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў