Ярмошына: Прыстойны чалавек заўжды апалітычны


Старшыня ЦВК падзялілася сваімі думкамі з чытачамі «Dipservice» – часопіса Галоўнага ўпраўлення па абслугоўванні дыпламатычнага корпусу і афіцыйных дэлегацый.

Інтэрв’ю Лідзіі Міхайлаўны выйшла ў ліпеньска-вераснёўскім нумары часопіса, то бок разлічана было акурат на час напярэдадні парламенцкіх выбараў. Размову падалі амаль на дзесяці старонках глянцавага выдання, якое выходзіць адразу з перакладам на англійскую мову.

Акрамя таго, што Лідзія Ярмошына ўжо традыцыйна назвала сябе «наменклатурнай Папялушкай», якая з невядомых прычынаў пераскочыла з пасады юрыста Бабруйскага гарвыканкаму адразу на месца старшыні ЦВК, чытач можа даведацца і пра іншыя цікавыя меркаванні чыноўніцы.[/vc_column_text][vc_single_image image=”274444″ img_size=”large”][vc_column_text]Вокладка апошняга нумара часопіса «Dipservice»[/vc_column_text][vc_column_text]

Пра палітыку і жанчын

Жанчынам гэта (палітыка – аўт.) нецікава. Уявіце сабе дзвюх сябровак, якія сядзяць пры каве і абмяркоўваюць, хто стане прэзідэнтам ЗША. Ды ім гэта ў галаву не прыйдзе! Жанчын цікавіць канкрэтыка. (…) Вось выйсці замуж – гэта рэзультат. Пашыць сукенку, спячы торцік – таксама рэзультат. (…) Жанчына па сваёй натуры апалітычная. Дарэчы, прыстойны чалавек заўжды апалітычны.

Пра «крышталёвую мару»

Гэтая мара (прызнанне прэзідэнцкіх выбараў з боку місіі АБСЕ – аўт.) сёння збылася, але ў любы момант усё можа змяніцца, у міжнароднай палітыцы ўсё вельмі непрадказальна. Крышталёвая мара – каб усе выбары прызнаваліся.[/vc_column_text][vc_single_image image=”274431″ img_size=”large”][vc_column_text]Лідзія Ярмошына ў часопісе «Dipservice», які беларускае Міністэрства замежных справаў выдае для замежных амбасадаў[/vc_column_text][vc_column_text]

Пра студэнтаў і рэвалюцыю

Студэнцтва – гэта час, калі рэвалюцыя ў жыцці адбываецца, чалавек становіцца самастойным. І рамантыкі колькі! Хаця ў жыцці сучаснай моладзі яе, мне падаецца, менш. А ў нас было суцэльнае каханне, камсамол і вясна, і гэта было цудоўна.

Пра галоўнае дасягненне

Галоўнае дасягненне для мяне – заставацца прыстойным чалавекам.[/vc_column_text][vc_single_image image=”274427″ img_size=”large”][vc_column_text]

Пра герояў і дыктатараў

Я, напрыклад, захапляюся Ўінстанам Чэрчылем. Я з задавальненнем цытую Напалеона, хай ён і лічыцца дыктатарам, для мяне ён вялікі чалавек. З сучасных палітыкаў мне вельмі імпануе Ангела Мэркель.

Пра хобі, музеі і палацы

…Калі вы пра хобі, то каб нечым, акрамя працы, займацца добра, трэба мець пэўныя таленты і здольнасці. Я не маю талентаў, таму па-за працай люблю ўсё, звязанае з культурай. Люблю мастацкую літаратуру, тэатр. Падарожжы люблю выключна пазнавальныя, намёты і байдаркі – гэта не маё, музеі і палацы – вось маё.[/vc_column_text][vc_single_image image=”274423″ img_size=”large”][vc_column_text]

Пра канец кар’еры

Я не вельмі магу будаваць планы на гэты конт, усё ж такі мой лёс у плане кар’еры вельмі залежыць ад кіраўніка дзяржавы, менавіта ён прызначае на пасаду. Мне было сказана, праўда, жартам, што я занадта маладая, каб марыць пра пенсію.

Пра пенсію і шафу

З аднаго боку, гэта (пенсія – аўт.) свабода. З другога боку, а што я буду з ёй рабіць? Аднаго разу я пачула добрую параду на гэты конт: трэба пачаць разбіраць шафу, месяцы на тры хопіць, а пасля ўжо і ў пенсію ўцягнешся.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў