Ярмошына пра канцэрт Лявона Вольскага ў падтрыманне Лагвінца: Давайце мухі і катлеты размяжоўваць

video

Лідзія Ярмошына. Фота delo.ua

Лідзія Ярмошына пра канцэрт у падтрыманне Алеся Лагвінца: Давайце мухі і катлеты размяжоўваць

Збор подпісаў за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты намесніка старшыні руху «За Свабоду» Алеся Лагвінца суправаджаўся агітацыяй, што зʼяўляецца парушэннем заканадаўства, заявіла старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына 29 ліпеня на прэс-канферэнцыі ў Менску.

У прыватнасці Ярмошына пракаментавала канцэрт вядомага музыканта Лявона Вольскага, які прайшоў 27 ліпеня ў сталічным мікрараёне Сухарава ў межах пікету па зборы подпісаў за вылучэнне Алеся Лагвінца.

«Давайце мухі і катлеты размяжоўваць. Збор подпісаў – гэта адно, а музыка, прамовы ў мегафон – гэта зусім розныя рэчы», – сказала чыноўніца, адзначыўшы, што цяпер ідзе збор подпісаў, а не праводзяцца пікеты з агітацыяй.

Ярмошына таксама паведаміла, што агітацыю праводзіў сустаршыня кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў.

«Мы паведамілі акруговай камісіі, што ёсць падстава для вынясення папярэджання», – сказала Ярмошына.

Відэа канцэрту Лявона Вольскага на пікеце, арганізаваным Алесем Лагвінцом:

МЯ, паводле БелаПАН

Глядзі таксама
Каментары