Ярмошына: Парламент можа сабрацца на пазачарговую сесію, каб прызначыць выбары прэзідэнта


Старшыня ЦВК кажа, што яны адбудуцца не пазней за 15 лістапада 2015 года.

«Неабходны тэхналагічны перыяд для падрыхтоўкі выбараў – трохмесячны. Расцягваць яго больш чым на тры месяцы немэтазгодна. Думаю, калі мы гаворым пра выбары 15 лістапада, то, зразумела, гаворка ідзе пра пазачарговую сесію парламента», – адзначыла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.

Выбары прэзідэнта маюць прайсці не пазней за 20 лістапада 2015 года, як заўважае ў размове з БелТА Лідзія Ярмошына. Аднак калі ўлічыць, што выбары звычайна праводзяцца ў нядзелю, то апошні тэрмін – 15 лістапада.

ЗК, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў