Яраш можа заняць пасаду ў Генштабе Украіны


Народны дэпутат і лідар «Правага Сектару» вядзе перамовы з Генеральным штабам, у які ён можа быць уключаны ў якасці дарадцы.

«Зараз вядзем перамовы пра тое, быць ці не быць дарадцам у Генеральным штабе. Ніякіх прызначэнняў пакуль не было. Я паранены, таму яшчэ не быў у Кіеве. Паглядзім, якія нам будуць дадзеныя паўнамоцтвы і магчымасці ўплываць на сітуацыю. Тады мы прымем канчатковае рашэнне. Увогуле, я зараз настроены пагадзіцца. Гэта будзе на грамадскай аснове і не будзе займаць 100 % майго часу», – заявіў парталу «Українська правда» Дмытро Яраш.

Таксама ён дадаў, што Генеральны штаб меў як станоўчыя, так і негатыўныя рашэнні. На погляд Яраша, Дэбальцава не было правалам Генштабу, хутчэй, была не прапрацаваная аператыўная сітуацыя на месцы.

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары