Японія адмяніла афіцыйны візіт Пуціна і рыхтуе новыя санкцыі супраць Расеі


Пакет санкцый прадугледжвае прыпыненне банкаўскіх аперацый з расейскімі прадпрыемствамі.

Рашэнне аб пашырэнні санкцый японскі ўрад прыняў 16 верасня. На дадзены момант узгадняюцца пытанні аб увядзенні абмежаванняў супраць фінансавага сектару Расеі. «Санкцыі будуць жорсткімі», – піша «lenta.ru», спасылаючыся на публікацыю ў японскай газеце «Асахі».

23 верасня стала вядома, што прэм’ер Японіі Сіндзо Абэ адклікаў запрашэнне прэзідэнту Расеі Уладзіміру Пуціну, які меўся прыехаць у Токіо гэтай восенню, – паведамляе агенцтва «kyodo.jp». Сёлета Злучаныя Штаты звярнуліся да японскага ўраду з просьбай адкласці візіт расейскага лідара.

Першы пакет санкцый супраць Расеі Японія ўвяла 18 сакавіка ў сувязі з расейскай анексіяй украінскай паўвыспы Крым.

ЮВ, паводле lenta.ru

Стужка навінаў