Яны спрабавалі спыніць сталінскую машыну смерці – глядзіце фільм он-лайн


Сёння ў Курапатах з нагоды Дня памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій адбудзецца мітынг-рэквіем. Прапануем вашай увазе дакументальны фільм пра малавядомы эпізод з нашай гісторыі – пра тое, як чыгуначнікі спрабавалі спыніць сталінскую машыну смерці.

Дакументальная стужка «Цівалі» апавядае пра часы сталінскіх рэпрэсіяў. У 1930-я гады ў Беларусі адбыліся страйкі чыгуначнікаў, якія пратэставалі супраць вывазу суайчыннікаў у Сібір.

Праявы непаслушэнства ўлады жорстка пакаралі: 300 працаўнікоў чыгункі былі расстраляныя і пахаваныя ў могільніку для жывёлы ў вёсцы Цівалі пад Менскам. Пазней улады спрабавалі сцерці ўсе сляды злачынства. Аднак праўда выйшла на паверхню, і памяць пра закатаваных людзей, кінутых у яму разам з быдлам, захавалася ў нашых сэрцах.

У фільме ўдзельнічаюць сведкі падзеяў і даследчыкі рэпрэсіяў. Адзін з герояў фільма і суаўтар сцэнарыю – паэт Сяргей Законнікаў, аўтар паэмы «Цівалі».

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў