«Яны самі не ведаюць чаго хочуць». Журналіста Белсату трымалі дзве машыны ДАІ


Кастусь Жукоўскі

Дзяржаўтаінспекцыі прыйшлося, аднак, адпусціць нашага калегу.

Увечары 13 сакавіка журналіста «Белсату» Кастуся Жукоўскага затрымала машына ДАІ. Праз некалькі хвілінаў пад’ехаў яшчэ адзін экіпаж.

«Я перадаў ім усе дакументы, з імі ўсё ў парадку, але прыехаў яшчэ адзін экіпаж. Даішнікі не ведалі, чаго хочуць, але не адпускалі мяне», – сказаў Жукоўскі.

Паводле Жукоўскага, супрацоўнікі ДАІ чакалі зверху нейкага загаду, які так і не прыйшоў.

Праз 40 хвілінаў Кастуся Жукоўскага адпусцілі.

ДД

Глядзі таксама
Каментары