Яны нарадзіліся на тэрыторыі Беларусі, але праславіліся за мяжою


Іхныя прозвішчы варта ведаць напамяць! Гэта самыя знакамітыя людзі, якія нарадзіліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Большаць з іх здабыла лаўры сусветнай славы толькі пасля эміграцыі ў іншыя краіны.[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=gb9hYua679c&feature=youtu.be”][vc_column_text]

Марк Шагал

Нарадзіўся 7 ліпеня 1887 г. у Віцебску. Расейскі, беларускі і французскі мастак. Адзін з самых вядомых прадстаўнікоў мастацкага авангарду XX стагоддзя.

Хаім Вэйцман

Нарадзіўся 27 лістапада 1874 г. у Моталі (цяпер аграгарадок у Іванаўскім раёне Берасцейскай вобласці). Хімік, адзін з лідараў сіянісцкага руху, першы прэзідэнт Ізраілю.

Андрэй Грамыка

Нарадзіўся 5 ліпеня 1909 г. у вёсцы Старыя Грамыкі (Веткаўскі раён, Гомельская вобласць). Савецкі дзяржаўны дзеяч і дыпламат, старшыня Прэзідыуму Вярхоўнага Савету СССР (1985–1988).

Ігнат Дамейка

Нарадзіўся 31 ліпеня 1802 г. у Вялікай Мядзвядцы (цяпер вёска ў Карэліцкім раёне Гарадзенскай вобласці). Удзельнік паўстання 1830–1831 гадоў, беларускі, польскі і чылійскі навуковец-даследнік, геолаг, мінеролаг, рэктар Чылійскага ўніверсітэту, Нацыянальны герой Чылі.

Тадэвуш Касцюшка

Нарадзіўся 4 лютага 1746 г. у фальварку Мерачоўшчына (цяпер Івацэвіцкі раён Берасцейскай вобласці). Вайсковы інжынер і ваенны дзеяч, які ўзначаліў паўстанне Рэчы Паспалітай супраць Расеі ды Прусіі, а таксама ўдзельнік вайны за незалежнасць ЗША.

Ян Чэрскі

Нарадзіўся 15 траўня 1845 г. у фальварку Свольна на Віцебшчыне. Беларускі і расейскі геолаг, палеантолаг і географ, даследчык Сібіры і ўдзельнік паўстання Кастуся Каліноўскага.

Павел Сухі

Нарадзіўся ў 1895 г. у горадзе Глыбокае Віцебскай вобласці. Авіяканструктар, адзін са стваральнікаў рэактыўнай і звышгукавой авіяцыі, распрацоўнік канструкцыяў некалькіх дзясяткаў самалётаў.

Мікалай Судзілоўскі (Нікалас Русель)

Нарадзіўся ў 1850 г. у Магілёве ў збяднелай дваранскай сямʼі. З 1892 года жыў на Гаваях, дзе адстойваў правы карэнных жыхароў. Этнограф, географ, хімік, біёлаг, лекар-генетык, рэвалюцыянер-народнік, першы прэзідэнт сенату Гавайскіх выспаў.

Ведаеце знакамітую асобу, якая нарадзілася або звязаная з Беларуссю? Пакідайце інфармацыю ў каментарах!

belsat.eu

Стужка навінаў