Януковіч адказаў на пытанне, ці хацеў бы ён, каб Крым вярнуўся ў склад Украіны

video

Экс-прэзідэнт Украіны заявіў, што хацеў бы вяртання Крыму ў склад Украіны, але рашэнне аб далучэнні «прынялі жыхары».

Ён адзначыў, што наведваў паўвостраў.

«Я б вельмі хацеў, каб Крым вярнуўся ў склад Украіны, і гэта будзе залежаць ад самога Крыму, ад жыхароў Крыму. Бо ў той перыяд часу, калі жыхары прынялі рашэнняў сысці з Украіны, яны абаранялі сябе і свае семʼі, гэта было іх рашэнне. Я быў у Крыме і бачыў іх рашучасць, з аднаго боку, а з другога боку – велізарную трывогу, таму што яны баяліся, што Майдан перакінецца на тэрыторыю Крыму», – заявіў Януковіч журналістам.

Таксама Януковіч дадаў, што ведаў пра прарасейскія настроі ў Крыму.

«Усё, што адбылося ў Крыме – гэта той выпадак, які кажа шматлікім безадказным палітыкам, як нельга ставіцца да народа і грэбаваць меркаваннем народа. Крым, які б перайшоў пад кіраванне радыкалаў, нёс пагрозы крымскаму насельніцтву – у гэтым ні ў каго не было сумневаў. Рашэнне жыхароў Крыму было прадказальнае. Мы заўсёды ведалі, што там былі прарасейскія настроі », – дадаў ён.

Міжнародны крымінальны суд у Гаазе прызнаў сітуацыю з Крымам раўназначнай міжнароднаму ўзброенаму канфлікту паміж Украінай і Расеяй.

Большасць чальцоў ААН не прызнае крымскага рэферэндуму, які адбыўся ў 2014 годзе. Заходняя супольнасць («Вялікая сямёрка», дзяржавы-чальцы НАТО, Еўразвязу, Рады Еўропы) расцаніла дзеянні Расеі як агрэсію, анексію часткі ўкраінскай тэрыторыі, парушэнне яе тэрытарыяльнай цэласнасці.

15 красавіка 2014 года Вярхоўная Рада Украіны прыняла закон, які абвясціў Крым і горад Севастопаль тэрыторыямі, акупаванымі ў выніку «ўзброенай агрэсіі Расейскай Федэрацыі».

У 2014 годзе карэспандэнты «Белсату» на свае вочы пабачылі і зафіксавалі, як адбывалася анексія Крыму.

ДР www

Глядзі таксама
Каментары