Янка Купала на стадыёне. Фотафакт

photo

Заўзятары гарадзенскага футбольнага клубу «Нёман» зладзілі на трыбунах перформанс з выявай Янкі Купалы.

Гарадзенскі «Нёман» прайграў менскаму «Дынама» з лікам 0:1, прапусціўшы гэтую каманду ў чвэрцьфінал Кубка Беларусі.

Заўзятары «Нёмну» зладзілі на трыбунах стадыёну ў Горадні адмысловы перформанс, разгарнуўшы расцяжку з фрагментам верша Янкі Купалы «Нёман» ды партрэтам класіка беларускай літаратуры.

МЯ, фота t-styl.info

Глядзі таксама
Каментары