«Яндэкс» закрые офісы ў Кіеве і Адэсе


Адпаведнае рашэнне кампанія прыняла пасля таго, як трапіла ў санкцыйны спіс. Працаўнікам украінскіх офісаў прапануюць пераехаць у філіялы ў іншых краінах, у тым ліку ў Расею.

Заяву аб спыненні дзейнасці ў «Яндэксе» плануюць зрабіць на пачатку чэрвеня.

У канцы траўня супрацоўнікі СБУ прыйшлі з ператрусамі ў кіеўскі і адэскі офісы кампаніі «Яндекс». Гэта адбылося ў сувязі з расследаваннем справы «аб дзяржаўнай здрадзе». СБУ абвінавачвае кампанію ў зборы інфармацыі пра грамадзянаў Украіны і перадачы іх у расейскія спецслужбы. «Яндэкс» зняпраўдзіў гэтую інфармацыю.

У сярэдзіне траўня Парашэнка загадаў увесці санкцыі супраць шэрагу расейскіх кампаніяў. Сярод іх – «Яндекс», сацыяльныя сеткі «Вконтакте» і «Одноклассники».

Украінскія інтэрнэт-правайдэры мусяць заблакаваць гэтыя рэсурсы на тры гады.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў