«Яна знаёміцца са светам»: журналістка «Белсату» працуе з дзіцём на руках


«Мая дачка ў такім узросце, што не хочацца адрываць ад мяне. А я не магу сядзець удома», – кажа нашая карэспандэнтка Воля Чайчыц.

У працы з дзіцём у слінгу журналістка бачыць плюсы для сябе і для дачкі.

«Заўважыла, што людзі ахвотней са мной размаўляюць, запісвалі ідэолага раёну, ніхто не адмаўляе. На акцыях, пікетах, перасталі чапляцца міліцыянты, увогуле ігнаруюць мяне», – пракаментавала гэты здымак у «Фэйсбуку» Воля.

На думку нашай супрацоўніцы, яе дачка такім чынам знаёміцца са светам.

«Усё ёй цікава, ну і вакол яе шмат усяго адбываецца, змяняецца карцінка», – кажа Воля.

ДД, belsat.eu; фота: svaboda.org

Стужка навінаў