Яна Новікава стала першай беларускай акторкай у складзе Еўрапейскай кінаакадэміі


Беларуская актрыса стала членам аднаго з найбуйнейшых прафесійных саюзаў кінематаграфістаў – Еўрапейскай кінаакадэміі.

Пра гэта tut.by паведаміла творчая група ккінастужкі «Племя» ўкраінскага рэжысёра Міраслава Слабашпіцкага, галоўную ролю ў якім выканала 21-гадовая гамяльчанка.

У шэрагі Еўрапейскай кінаакадэміі раней траплялі толькі прадстаўнікі моцнай паловы беларускага кінематографу – рэжысёры Віктар Аслюк (аўтар фільму «Шчаслівыя людзі») , Віктар Дашук ды Барыс Гарошка.

Фільм «Племя» атрымаў каля 40 узнагарод на фестывалях міжнароднага ўзроўню, у тым ліку трох прызоў на «Тыдні крытыкі» Канскага кінафестывалю, а таксама золата ды срэбра на XXI Міжнародным менскім кінафестывалі «Лістапад».

Яна Новікава грала ў кінастужцы выхаванку школы-інтэрната для дзяцей з парушэннямі слыху.

ЮВ, паводле tut.by

Стужка навінаў