«Яна гатовая размаўляць»: Губарэвіч і Караткевіч запосцілі фота з Ярмошынай. ФОТАФАКТ


Лідар руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч выклаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку фатаздымак са старшынёй ЦВК Лідзіяй Ярмошынай. Ярмошына і Губарэвіч сустрэліся на амбасадарскім прыёме.

У той самы час, калі выбарчая камісія Першамайскага раёна разглядае дакуманты аб рэгістрацыі мяне кандыдатам у дэпутаты…

Opublikowany przez Юрый Губарэвіч Środa, 17 stycznia 2018

На прыёме былі таксама і іншыя прадстаўнікі апазіцыі. Экс-кандыдатка ў прэзыдэнты Таццяна Караткевіч у сувязі з гэтай сустрэчай запосцілі ў сваім Фэйсбуку фота «Нашай Нівы» 2015 года, дзе яна атрымлівае кандыдацкае пасведчанне ад Ярмошынай.

Вчера интересный вечер был. Глава ЦИК Лидия Ермошина пришла на посольский прием в честь Нового года, на котором…

Opublikowany przez Таццяна Караткевіч Środa, 17 stycznia 2018

«Яна (Ярмошына) гатовая размаўляць з кожным задаволеным / незадаволеным нават у нефармальнай абстаноўцы. Яна гатовая. Не толькі адстойваць свае пазіцыі, але і пагадзіцца з тым, што можа быць не мець рацыю. Гэта дыялог. Магчымасці дыялогу робяць палітыку цікавей», – адзначыла Караткевіч.

На наступным дзень пасля таго, як было зроблена фота Губарэвіча з Ярмошынай, шэрагу прадстаўнікоў руху «За Свабоду» адмовілі ў рэгістрацыі ў якасці кандыдатаў у дэпутаты.

Чароўнае фота з Ярмошынай не засцерагло ад татальнай зачысткі кандыдатаў Руху ў Мінску. 17 студзеня быў вечар расправы…

Opublikowany przez Юрый Губарэвіч Środa, 17 stycznia 2018

ІІ, belsat.eu

 

Стужка навінаў