«Яна для нас небяспечная». Магілёвец змагаецца з георгіеўскай стужкай


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/TAHUl2L2WQk”][vc_column_text]Актывіст прапануе адклікаць з продажу ў Магілёве ўсе георгіеўскія стужкі.

Адпаведны зварот актывіст беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» Дзмітрый Люнтоў скіраваў у магілёўскае прадпрыемства «Стужка».

«Жоўта-чорная стужка, лічу, зараз яшчэ больш небяспечная для нас, – заяўляе Дзмітрый Люнтоў. – У сувязі з тым, якія зараз ідуць палітычныя гульні, было б добра, каб мы прытрымліваліся сваёй, дзяржаўнай».

Кампенсаваць страты ад гэтага Люнтоў прапануе пераарыентацыяй рынкаў збыту на Расею і падкантрольную прарасейскім баевікам тэрыторыю гэтак званых Данецкай ды Луганскай Народных Рэспублік.

З пачатку ваеннага канфлікту на ўсходзе Украіны георгіеўская стужка зрабілася сімвалам акупацыі Крыму, а таксама прарасейскіх сепаратыстаў на Данбасе. Да нядаўняга часу ў Беларусі яе выкарыстоўвалі на афіцыйным узроўні падчас святкавання Дня Перамогі, аднак пазней замянілі на стужку ў колерах дзяржаўнага сцяга.

Віталь Бабін

Стужка навінаў