Якубу Коласу зноў не пашанцавала


У «літаратурным аўтобусе», які пачаў хадзіць у Гомлі, класіка літаратуры ахарактарызавалі так : «Беларускі паэт, пераклЫдчык».

У «літаратурным аўтобусе» гучаць вершы беларускіх паэтаў, а ў салоне размешчаныя расцяжкі з біяграфіямі Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Уладзіміра Караткевіча ды іншых класікаў літаратуры. Не пашанцавала, аднак, толькі Якубу Коласу, піша сайт gomel.today.

Сёлета ў Горадні на білбордзе з цытатай Якуба Коласа быў размешчаны партрэт Янкі Купалы.

Раім аўтарам расцяжкі ўзяць на ўзбраенне сэрвіс праверкі правапісу «Добрапіс», які стварыў мовазнаўца Зміцер Саўка.[/vc_column_text][vc_single_image image=”278070″ img_size=”large”][vc_column_text]ЮВ, belsat.eu, паводле euroradio.fm, gomel.today

Стужка навінаў