Якія эканамічныя праблемы трэба вырашаць у Беларусі – апытанне


Беларуская эканоміка ў крызісе – гэта прызнаюць не толькі эксперты, гэтак кажуць беларусы.

Паводле эканамістаў, ў 2016-ым Беларусь пусціла ў трубу 150 млрд. А нядаўна Лукашэнка назваў сітуацыю ў некаторых галінах айчыннай эканомікі ваенным становішчам.

Мы распыталі мінакоў, якія эканамічныя праблемы перадусім трэба вырашыць.

«Трэба павысіць заробка настаўнікам», – кажа маладая дзяўчына.

«Засяродзіцца на пошуках рынках збыту. Прадукцыя ў нас можа быць вельмі добрая, але з пункту гледжання маркетынгу і ўсяго астатняга мы не можа прадаць столькі, колькі трэба, каб забяспечыць ВУП», – кажа хлопец.

«Скарачаць людзей, якія нічога не робяць, а перакладваюць паперкі», – мяркуе жанчына.

«Праблемы малога і сярэдняга бізнесу», – кажа малады хлопец.

«Працу для пенсіянераў», – выказваецца яшчэ адна апытаная.

Больш адказаў у відэа.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў