Якія беларускія ВНУ ўвайшлі ў 500 найлепшых універсітэтаў свету


Ніякія.

У сёлетні т. зв. Шанхайскі рэйтынг не ўвайшла ніводная беларуская высокая школа.

Не ўвайшла традыцыйна: з 2003 года, калі пачаў складацца Акадэмічны рэйтынг сусветных універсітэтаў, беларускіх вучэльняў там не было.

Пры складанні Шайханскага рэйтынгу пад увагу бяруць шэсць аб’ектыўных паказчыкаў – між іншага, колькасць выпускнікоў і працаўнікоў, якія атрымалі Нобэлеўскую і Філдсаўскую ўзнагароды або колькасць артыкулаў, апублікаваных у часопісах Nature і Science.

З нашых суседзяў у сёлетні спіс патрапілі толькі тры расейскія і два польскія ўніверсітэты.

Найвыйшэй забраўся Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (87-е месца). Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт апынуўся ў чацвёртай сотні, Новасібірскі – у пятай. (Дарэчы, у нацыянальным расейскім рэйтынгу гэтыя высокія школы займаюць адпаведна першы, другі і трэці радок.)

Варшаўскі і Ягелонскі ўніверсітэты ў нацыянальным рэйтынгу Польшчы цягам апошніх год дзеляць 1–2. месцы, але ў Шанхайскім рэйтынгу іх можна знайсці на пазіцыях 301–400.

Узначальвае Шанхайскі рэйтынг Гарвардскі ўніверсітэт.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў