Якім чынам сёлетнія выбары зменяць нашае жыццё? (перадвыбарчыя дэбаты на «Белсаце»)


Новы цыкл перадвыбарчых дэбатаў на нашым тэлеканале. Першая частка – пра ўнутрыпалітычную сітуацыю ў Беларусі.

Прапануем вашай увазе дыскусію экспертаў, прысвечаных палітычнай кампаніі «Выбары-2015» у Беларусі. Вядучыя: Павел Мажэйка і Дзмітрый Гурневіч.

Першая частка з трох дыскусій экспертаў прысвечаная ўнутрыпалітычнай сітуацыі ў нашай краіне.

У якасці экспертаў выступаюць спецыяльны карэспандэнт «Еўрарадыё» Зміцер Лукашук, аглядальнік «Радыё Свабода» Віталь Цыганкоў, рэдактар «Беларускага штогодніка» Валерыя Касцюгова, палітычны аглядальнік Паўлюк Быкоўскі.

Як зменяць нашае жыццё лічбы, якія нам агучаць 11 кастрычніка?

«На мой погляд, сёлетня кампанія вельмі адрозніваецца ад 2001-га і 2006-га гадоў, бо зараз няма ніякага буйнога гульца, які б казаў, што ён збіраецца перамагчы Лукашэнка. Фактычна нават няма бачнасі канкурэнцыі ідэяў, прынамсі, на гэтым этапе. Мы бачым не выбары, мы бачым «цырымонію», – заявіў Паўлюк Быкоўскі.

У сваю чаргу Віталь Цыганкоў адзначыў, што ў 2001-м і ў 2006-м гадах была «вера у хаця б нейкую годную кампанію». А цяпер апазіцыя адразу зразумела, што Ярмошынай не будзе абвешчаны «нейкі іншы вынік».

Дэбаты цалкам – у відэаверсіі вышэй.

Глядзі таксама
Каментары