Якая грэчка карысная?


На паліцах беларускіх крамаў грэчка – звычайны прадукт. Скідальскі і Гомельскі крупяныя камбінаты вырабляюць да 1,5 кг грэчкі ў год на кожнага беларуса. У Заходняй Еўропе ж яе трэба пашукаць: да грэчкі еўрапейцы не прывязаныя. Калі ж грэчку ўдаецца знайсці, яна часта бывае не карычневая, а зялёная. Чаму?

Валерыя Красоўская на старонцы радыё «Свабода» піша, што грэчка належыць не да сям’і злакавых, а да драсёнавых, што ўключае таксама шчаўе ды рэвень.

Грачанае зерне памерам з зерне пшаніцы, але пры гэтым яно мае ўнікальную трохкутную форму. Для таго, каб грэчку можна было спажываць у ежу, яе пазбаўляюць знешняй цёмнай абалонкі, шалупіння. Пад ім знаходзіцца сырое зерневае ядро, якое выглядае зялёным.

Вытворцы падвяргаюць сырую грэчку тэрмічнай апрацоўцы паводле некалькіх прычынаў. Па-першае, гэта скарачае час прыгатавання. Па-другое, гэта дадатковая абарона супраць патагенных арганізмаў, якія вельмі любяць неапрацаваныя прадукты. Па-трэцяе, пражаная грэчка набывае прыгожы карычневы колер і арэхавы водар.

Ці варта беларусам перайсці на зялёную грэчку?

Зялёная грэчка – сапраўды больш карысная: пры тэрмічнай апрацоўцы заўсёды змяшаецца колькасць пажыўных рэчываў. Страта гэта, аднак, мінімальная. У хатніх умовах кашу ў любым выпадку падвяргаюць тэрмічнай апрацоўцы – калі яе вараць. Што тычацца новага трэнду – есці сырую, прарошчаную грэчку, – то навукова не даказана, што яна больш карысная ў параўнанні са звычайнай грэчкай.

ДД, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары