Як «зялёныя чалавечкі» захоплівалі Данецкі аэрапорт


Украінскія спецслужбы апублікавалі відэа з камераў назіранняў у Данецкім аэрапорце, на якім бачна, як у тэрміналы ўваходзяць узброеныя прарасейскія тэрарысты.

На кадрах відаць, што аэрапорт захопліваюць не «апалчэнцы–добраахвотнікі», а прафесійныя вайскоўцы, узброеныя аўтаматычнаю зброяй і гранатамётамі.

Захоп Данецкага аэрапорту меўся стаць паказальнаю аперацыяй прарасейскіх баевікоў. І сапраўды, ўварваўшыся ў будынак, тэрарысты практычна без супраціву ўзялі пад кантроль усе тэрміналы і падрыхтаваліся трымаць абарону. На дахах размясціліся снайперы і зенітчыкі.

Аперацыя па вызваленню лётнішча сталася бадай што самаю паспяховаю аперацыяй украінскіх сілавікоў на Данбасе. Амаль без стратаў украінскія дэсантнікі з дапамогаю авіяцыі знішчылі большасць баевікоў. Аэрапорт дагэтуль знаходзіцца пад кантролем украінскіх сілаў, нягледзячы на штодзённыя абстрэлы з артылерыі, танкаў і спробаў з боку баевікоў узяць аб’ект пад кантроль.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў