МУС Расеі: як зрабіць сэлфі ды не нашкодзіць сабе


Як рабіць бяспечныя сэлфі – адказ на гэтае пытанне ведае расейскае МУС. Пасля шэрагу няшчасных выпадкаў ведамства выпусціла адмысловую памятку для ўсіх аматараў аўтапартрэтаў.

У спробах зрабіць унікальны здымак, чалавек можа траўмавацца і нават давесці да смяротнага зыходу, паведамляе старонка міністэрства

Падчас сэлфі людзі ўзрываюць сабе галаву, страляюць у галаву, трапляюць пад цягнік, падаюць з мосту.

Але кожны такі выпадак можна перадухіліць. Адмысловыя піктаграмы адлюстроўваюць найбольш небяспечныя выпадкі стварэння сэлфі: за рулём, на дарозе, у гарах і на вадзе.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

[vc_single_image image=”2″ img_size=”large”]

«Калі чалавек спрабуе сфатаграфаваць сам сябе – у яго рассеяная ўвага, губляецца раўнавага, ён не глядзіць па баках і не адчувае небяспекі. Рабіце сэлфі, пераканаўшыся, што Вы ў бяспечным месцы і вашаму жыццю нічога не пагражае! Жыццё і здароўе чалавека даражэйшыя мільёнаў лайкаў у сацыяльных сетках».

У Беларусі пакуль не было няшчасных выпадкаў, звязаных з сэлфі, таму ніхто на афіцыйным узроўні да гэтай праблемы не прыглядаўся.

Праз небяспечныя сэлфі на вышыні стаў папулярным украінскі руфер Мустанг, сапраўднае імя якога Павел Ушавец. Расейскія праваахоўнікі абвесцілі хлопца ў міжнародны вышук за хуліганства.

Чытайце таксама: У расейскіх школах хочуць правесці «ўрокі бяспечнага сэлфі»

Жыхар Кузбасу зламаў помнік Леніну падчас спробы зрабіць сэлфі (ФОТАФАКТ)

[vc_single_image image=”5″ img_size=”large”]

 Мустанг перамаляваў у колер украінскага сцягу зорку на шпілі сталінскага гмаху ў Маскве, за што атрымаў ад міністра ўнутраных спраў Арсэна Авакава імянны пісталет. Увесну маладзён паехаў ваяваць на Данбас.

ДР, belsat.eu 

Стужка навінаў