Як змагаліся ўланы ВКЛ: у Беларусі правялі рэканструкцыю напалеонаўскіх бітваў

photo

У вёсцы Міжрэчча Менскай вобласці праходзіць фестываль-рэканструкцыя «Залатая шпора-1812».

У рэканструкцыі паказаныя: 17-ты ўланскі полк ВКЛ, 22-гі пяхотны полк ВКЛ, французскія драгуны (з Санкт-Пяцербургу), ізюмскія гусары расейскай арміі (з Масквы), Менскі, Віцебскі, Берасцейскі, Дняпроўскі пяхотныя палкі расейскай арміі, чарнігаўскае апалчэнне.

1812 год: Надзея, якая не спраўдзілася

Воін з 22-га палка ВКЛ

Трубач 20 уланскага палка ВКЛ

Izumskiya gysari i chernigovskoe appalchenne

Ізюмскія гусары і чарнігаўскае апалчэнне

Chernigovskae appalchenne

Чарнігаўскае апалчэнне

17 ylanski polk 1

17-ты ўланскі полк ВКЛ

Rysskaya pexota

Расейская пяхота

Ізюмскі гусар расейскай арміі

Ізюмскі гусар расейскай арміі

Бой расейскай і французскай пяхотаў

Бой расейскай і французскай пяхоты

Воін з 22-га палка ВКЛ

Брыгадзір 17 уланскага палка ВКЛ

Падчас напалеонаўскай кампаніі продкі сучасных беларусаў апынуліся на двух баках супрацьстаяння – шмат нарадзінцаў былога ВКЛ падтрымала Напалеона, мяркуючы, што ён адродзіць іхную дзяржаву; іншыя мусілі ваяваць у войску царскай Расеі.

«Гледачы могуць акунуцца ў часы напалеонаўскіх бітваў 1812 года, убачыць, адчуць і зразумець, як было складана нашым продкам ваяваць за нашыя землі. Гэты фэст арганізоўваецца ўжо ў другі раз. Ён праводзіцца для папулярызацыі, для пагружэння ў эпоху», – адзначыў арганізатар і камандзір 17-га ўланскага палка Вялікага Княства Літоўскага Павел Калінкоў.

Арганізатары фестывалю падрыхтавалі для гледачоў вельмі разнастайную праграму. Кожны з ахвотных мог адчуць сябе ваяром. Можна было паўдзельнічаць у рэкруцкіх наборах і выбраць, за каго ісці ваяваць.

Спрабавалі патрапіць у войска ад самых маленькіх да сталых мужчын. Нават некалькі жанчын не адмовіліся паўдзельнічаць, але «вайна – не жаночая справа», і іх не пусцілі ў полк.

Мужныя воіны прадэманстравалі свой спрыт у кавалерыйскіх спаборніцтвах. Кожны з удзельнікаў імкнуўся паказаць сябе гэтак, каб дамы, якія назіралі збоку, заўважылі і адарылі поглядам.

Выбухі і стральба суправаджалі пяхотны бой паміж расейскімі і французскімі палкамі. Гледачы былі пад вялікім уражаннем, бо ўсе дзеянні адбываліся вельмі блізка. Самае запамінальнае шмат для каго – гэта конны бой.

МР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары