Як жывуць лекары, настаўнікі і камунальнікі ў Данецку без заробкаў


Данецкія бюджэтнікі не атрымоўваюць заробкаў, але спраўна выходзяць на працу і абяцаюць «ратаваць горад».

Школьная настаўніца хіміі Анастасія Сошнікава з Данецку распавядае, як ужо пяць месяцаў жыве без заробку. З такімі праблемамі сутыкнуліся не толькі настаўнікі, але лекары і камунальнікі.

Налічваць заробкі і пенсіі жыхарам падкантрольных баевікам тэрыторыяў перасталі яшчэ ў верасні, пасля таго як Вярхоўная Рада прыняла закон аб асаблівым статусе для некаторых раёнаў Данецкай і Луганскай вобласцяў.

У пачатку лістапада ўкраінскі прэм’ер-міністр Арсеній Яцэнюк заявіў, што людзі змогуць атрымаць заблакаваныя сацыяльныя выплаты пасля таго, як Данбас пакінуць баевікі.

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў