Жанчына з Пецярбургу хоча забраць Лукашэнку сабе дадому


Госця з Расеі прызналася карэспандэнтам «Белсату» ў Берасці, што шалёна любіць кіраўніка Беларусі і ахвотна забрала б яго да сябе дахаты.

«Вельмі люблю «бацьку» вашага, абажаю яго проста да шаленства. Добры чалавек. Яго ўсе ў Расеі любяць», – адкрылася спадарыня.

Журналісты запыталі, ці не хоча яна забраць Аляксандра Лукашэнку ў Расею?

«Каб я магла, я б яго да сябе дадому ўзяла, – адказала расейка. – Я б з ім жыла як з чалавекам проста, бо, калі такі муж ёсць, то ў доме будзе парадак».

МЯ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары