Як зэканоміць у крызіс. Топ картак са зніжкамі


Беларускія гандлёвыя сеткі актыўна развіваюць свае дысконтныя сістэмы для прыцягнення новых кліентаў і падвышэння лаяльнасці. Калі вы хочаце крыху ашчадзіць і аптымізаваць свае выдаткі – захавайце гэты топ у сваім браузеры.

Еўраопт

Картка сеткі Еўраопт дазваляе атрымаць зніжкі на пакупкі ў крамах Еўраопт і Бруснічка. Дысконтная сістэма мае накапляльны характар – памер зніжкі залежыць ад таго сумы, на якую вы набылі прадуктаў у мінулым месяцы. Калі сума пакупак у мінулым месяцы склала менш 100 р. і 1 к., зніжка будзе складаць 1 % і гэтак далей:

  • менш 100 р. – 1 %
  • 100 р. 1 к. – 300 р. – 2 %
  • 300 р. 1 к. – 500 р. – 3 %
  • 500 р. 1 к. – 700 р. – 4 %
  • больш 700 р. – 5 %

Суседзі

Картка сеткі Суседзі дазваляе атрымліваць бонусы з кожнай пакупкі ў памеры 1 % ад сумы пакупкі, якія можна капіць і потым расплаціцца ў любы момант. Напрыклад, вы набылі на суму 100 р., атрымалі за гэта 1 бонус (1 бонус = 1 р.) – у наступны раз вы можаце выкарыстаць гэты 1 р., каб пакрыць частку сумы новай пакупкі. За пакупкі на суму больш за 20 р. дадаткова налічваецца 0,20 бонусаў. Карткай можна карыстацца ў крамах Суседзі, Суседзі экспрэс і Трапінка. На сайце гандлёвай сеткі можна знайсці партнёраў дысконтнай праграмы, якія таксама даюць зніжкі ўладальнікам карты.

Карона

Памер зніжкі (такі ж, як і ў Еўраопце) залежыць ад сумы, на якую вы набылі тавары ў мінулым месяцы:

  • 0 р.- 199 р. 99 к. – 1 %
  • 200 р. – 499 р. 99 к. – 2 %
  • 500 р. – 799 р. 99 к. – 3 %
  • 800 р. – 1199 р. 99 к. – 4 %
  • больш 1200 р. – 5 %

БелМаркет

Картка БелМаркет дазваляе зэканоміць 5 % незалежна ад сумы пакупкі. Але ёсць некалькі важных нюансаў. Картка дзейнічае толькі ў чатырох крамах (2 з якіх знаходзяцца ў Менску).

Алмі

Крамы сеткі далучаныя да дысконтнай сістэмы «Выгода», якая аб’ядноўвае крамы Алмі, Spar і ZAKRAMA.

  • 0,26 к. – 9.99 р. – 2 %
  • 10 р. – 24.99 р. – 3 %
  • 25 р. – 49.99 р. – 4 %
  • больш 50 р. – 5 %

Рублеўскі

На цэніках у краме Рублеўскі пазначаюцца два кошты, адзін стандартны, другі для ўласнікаў адмысловай дысконтнай карткі.

Добраном

Картка Дабраном зʼяўляецца накапляльнай, а зніжка залежыць ад сумы пакупак у мінулым месяцы:

  • менш 100 р. 1 к. – 1 %
  • 100 р. 1 к. – 200 р. – 2 %
  • 200 р. 1 к. – 400 р. – 3 %
  • 400 р. 1 к. – 600 р. – 4 %
  • больш 600 р. – 5 %

Пры гэтым варта адзначыць, што выгоднасць і выбар той ці іншай дысконтнай сістэмы шмат у чым залежыць ад вашых звычак і спажывецкіх стратэгія.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары